Той самы дворнік з Купалаўскага тэатра, які напісаў кнігу «Радзіва Прудок»
Андрэй Горват - аўтар бэстсэлераў «Радзіва "Прудок"» і «Прэм’ера». Яго біяграфія падобна на кінасюжэт, аднак гэта рэальная гісторыя і ўжо легенда Купалаўскага тэатра. Некалі на працу дворніка ў тэатр уладкаваўся журналіст-фрылансер Андрусь. Цягам працоўных будняў ён назіраў за тэатральнай дзейнасцю, натхняўся творчасцю і аднойчы вырашыў кардынальна змяніць жыццё. Андрусь з’ехаў у вёску Прудок на Палессі аднаўляць хату свайго дзеда. Жыццё ў палескай вёсцы вельмі адрознівалася ад мінскага, і былы дворнік пачаў назіраць і занатоўваць усё на сваёй старонцы ў Facebook. Пазней допісы ператварыліся ў кнігу «Радзіва Прудок» - першую тысячу асобнікаў чытачы раскупілі за 2 дні. А потым Купалаўскі тэатр паставіў спектакль, на які зараз амаль немагчыма трапіць – заўсёды аншлаг. Праз паўгады Горват напісаў новую кнігу «Прэм’ера» – пра тое, як Купалаўскі паставіў спектакль па яго творы…
У праграме «Беларусы» пісьменнік распавядзе як жыў да народнай славы, чым яму падабалася праца дворніка і як ён адносіцца да гарадскога жыцця. А яшчэ ён зноў папрацуе дворнікам і правядзе аўтарскую экскурсію па закуліссі. Потым мы завітаем ў госці да пісьменніка ў Прудок, разам пабываем ў культурніцкай прасторы “Даліна Анёлаў” і наведаем Нароўлю, дзе Андрэй распавёў гісторыю маёнтка Горватаў.
Пра жыццё Горвата з першых вуснаў - усё тое што вы жадалі, але баяліся запытаць. Праект “Беларусы” глядзіце на нашым канале.
-
Главный директор главной дирекции Международного спутникового телеканала «Беларусь 24» Павел Лазовик об открытии аллеи «Юбилейная»
-
Телеканал «Беларусь 24» принял участие в открытии памятной аллеи «Юбилейная» в Первомайском районе Минска
-
ВНИМАНИЮ ТЕЛЕЗРИТЕЛЕЙ "БЕЛАРУСЬ 24"
-
«БЕЛАРУСЬ 24» ВІТАЕ!
-
«БЕЛАРУСЬ 24» — в общественном пассажирском транспорте Минска
-
Развиваем международное сотрудничество
-
Промопродукция телеканала «БЕЛАРУСЬ 24» представлена на международной выставке UzFood 2024
-
Телеканал "Беларусь 24" принял участие в торжественном приеме по случаю 84-й годовщины дня Пакистана и 30-й годовщины установления белорусско-пакистанских дипломатических отношений
-
Интервью директора департамента ТВ-каналов "START" Гульнары Китановой для телеканала "Беларусь 24" на форуме CSTB.PRO.MEDIA