БелАЗ пачаў пастаўку партыі вялікагрузных самазвалаў Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі
14.12.2016
БелАЗ пачаў пастаўку партыі 28 вялікагрузных самазвалаў Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі. Яе прадпрыемствы размяшчаюцца ў пяці расійскіх рэгіёнах. Ужо адгружаны кар"ерныя самазвалы грузападымальнасцю 130 і 220 тон на адрас Усходне-Бейскага разрэзу ў Рэспубліцы Хакасія і Ургалвугаль у Хабараўскам краі. Пастаўкі тэхнікі будуць працягвацца да лютага наступнага года. Беларускі аўтамабільны завод і Сібірскую вугальную энергетычную кампанію - аднаго з лідараў сусветнай вугальнай галіны - звязвае даўняе супрацоўніцтва. На прадпрыемствах кампаніі эксплуатуецца больш як 350 адзінак тэхнікі БелАЗ.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.