Суббота, 19.10.2019, 11:17

Некалі на працу дворніка ў тэатр уладкаваўся журналіст-фрылансер Андрусь. Цягам працоўных будняў ён назіраў за тэатральнай дзейнасцю і аднойчы вырашыў кардынальна змяніць жыццё. Андрусь з’ехаў у вёску Прудок на Палессі аднаўляць хату свайго дзеда.
Жыццё ў палескай вёсцы вельмі адрознівалася ад мінскага, і былы дворнік пачаў назіраць і занатоўваць усё на сваёй старонцы ў Facebook. Пазней допісы ператварыліся ў кнігу «Радзіва Прудок» - першую тысячу асобнікаў чытачы раскупілі за 2 дні.
Яго біяграфія падобна на кінасюжэт , аднак гэта рэальная гісторыя і ўжо легенда Купалаўскага тэатра.


Поделиться:
Ничего не найдено
Вверх