Ксёндз Юрый Санько — пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) ў Мінску

Вторник, 25.12.2018, 22:08

Ксёндз Юрый Санько нарадзіўся ў Нясвіжы. Скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю. Навучаўся на юрыдычным факультэце і вывучаў журналістыку ў Белдзяржуніверсітэце. Ліцэнзіят багаслоўя.
Пачынаў з пасады дыякана ў Маладзечна. У Мінску працаваў сакратаром біскупа і дапамагаў у парафіі на Кальварыі. Асабіста арганізаваў новы прыход у адным з раёнаў горада.
У 2014 годзе прызначаны пробашчам у парафію Найсвяцейшай Тройцы на Залатой горцы.
Як ксёдз рымска-каталіцкай царквы на Беларусі асабіста вывучае традыцыі святкавання Паста і пасхальнага перыяду на малой радзіме. Таксама цікавіцца гісторыяй нацыянальнага культа Божай Міласэрнасці.
Лічыць, што міласэрнасць — гэта адзін са спосабаў новай евангелізацыі, а вера павінна быць моцная ўчынкамі.

Поделиться: