Павел Латушка — генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

Вторник, 02.07.2019, 19:03

Аўтар і вядучы праекта «24 пытанні» Аляксандр Мартыненка запрасіў Паўла Латушка на інтэрв'ю, каб пагаварыць пра развіццё Нацыянальнага беларускага тэатра, абмеркаваць тэатральныя традыцыі, а таксама даведацца аб тым, як будзе развівацца тэатр у 100 юбілейным сезоне.

«Тэатр складаецца з двух элементаў: творчы складнік і складнік, які менавіта забяспечвае творчы вынік».

Дыпламат у мінулым, Павел Латушка лічыць, што беларуская культура складаецца з гісторыі і сучаснасці – гэта той інструмент, які мы павінны больш шырока, сістэмна і маштабна выкарыстоўваць для прасоўвання Беларусі ў свеце. Праз культуру мы можам стварыць брэнд успрымання нашай краіны за мяжой. 

У юбілейны год у Купалаўскім тэатры плануюць арганізацыю гастроляў па-за межамi Беларусi. Гэты год будзе адным з самых яскравых для тэатра і для тых, хто любіць тэатр.

Поделиться: