Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Не памыляецца толькі Бог. Усе мы людзі»

Вторник, 24.12.2019, 21:02

Тадэвуш Кандрусевіч - арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канфедэрацыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі. 

Яго пастырскія клопаты добра вядомыя не толькі ў Беларусі, але і ў Літве і Расіі. Ён ставіў перад сабою мэты і насуперак абставінам часу смела ішоў да іх. Заснаваў семінарыю ў Гродне. Вярнуў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве і гістарычны будынак семінарыі ў Санкт-Пецярбургу. Сёння Тадэвуш Кандрусевіч актыўна садзейнічае дыялогу канфесій і рэлігій. 

Пра адданасць веры, Айчыне і свайму народу мы гутарым з біскупам каталіцкай царквы Беларусі. Як стаць біскупам? Чаму на нашай зямлі захаваліся традыцыі хрысціянства, а ў сэрцах беларусаў - простыя чалавечыя каштоўнасці? Арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі – у праграме “24 пытанні”.

Поделиться: