Аляксандр Лукашанец — першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Вторник, 03.07.2018, 22:21

Аляксандр Лукашанец — акадэмік, доктар філалагічных навук, прафесар.

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, аспірантуру пры Інстытуце рускай мовы Акадэміі навук СССР. У 2001 годзе абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара філалагічных навук па спецыяльнасці «Беларуская мова».

З 2003 года — дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2012 стаў першым намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У мінулым годзе атрымаў дыплом акадэміка, абраны сапраўдным членам НАН Беларусі.

З'яўляецца аўтарам больш за трыста навуковых прац, дванаццаці манаграфій і чатырох слоўнікаў. Лаўрэат двух прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 2001-га і 2011-га гадоў.

Галоўны рэдактар штогодніка «Беларуская лінгвістыка» і старшыня Беларускага камітэта славістаў.

Поделиться:
Обсудить
comments powered by HyperComments