Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»
19.04.2018

Сёння, 19 красавiка ў 18:00 ў к-р «Мiр» (Мінск, вул. Казлова 4А) пройдзе афiцыйная цэрымонiя адкрыцця 4-га фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне». Штогадова ён прапануе беларускім гледачам найноўшыя i актуальныя гульнявыя і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы і краін Балтыі.

Сёлета стужак 18, а да 8-i традыцыйных краiн-удзельнiц упершыню далучылicя Фарэрскiя астравы. Менавiта пра гэты архiпелаг ў рамках фестывалю пройдзе фотавыстава расейскага фатографа Макса Аўдзеева «Экспедыцыя на край свету». Паглядзець яе можна ў файе кiнатэатра «Мiр» на працягу ўсяго фестывальнага тыдня.

На ўрачыстай цэрымонii адкрыцця будзе прысутнiчаць ганаровы госць фестывалю – нарвежскі пісьменнік і кінакрытык Эрленд Лу, аўтар знакамітага рамана «Наіўна. Супер». Каця Вiк – рэжысёрка са Швецыi, з якой адбудзеецца асобны майстар-клас 21 красавiка на кiнастудыi «Беларусьфiльм». У зале кiнатэатру сёння пройдзе Q&A з прадстаўнiкамi фiльма «Сны каля мора» з Фарэрскiх астравоў, якi стане фiльмам адкрыцця фестывалю. На ўсiм мерапрыемстве будуць прысутнiчаць паслы Лiтвы, Фiнляндыi, Нарвегii, Эстонii i Латвii. Сваё слова пра 4-ы год супрацоўнiцтва ў рамках фестывалю скажа i дырэктарка к-т «Мiр», Таццяна Iванаўна Карнелюк, якая сёлета прыняла ўдзел ў прома i адмысловым ролiку фестывалю «Змянi вугал зроку», а таксама партнёры i каманда фестывалю, - дырэктарка i прадзюсарка Воля Чайкоўская.

Нагадваем, што на працягу фестывальнага тыдня адбудзецца 10 мерапрыемстваў у рамках індустрыйнай секцыі «Паўночнага ззяння»: пашыраныя Q&A, лекцыі, майстар-класы і нават музычныя канцэрты.

Сачыце за навінамі на фестывалю на
старонках ў Facebook, VK, сайце northernlightsff.com.


Поделиться:

Вверх