Вандруем разам па мастацкаму Віцебску

30.08.2019

Віцебск у пачатку 20 стагоддзя быў маленькім правінцыйным горадам. Але ён увайшоў у сусветныя каталогі сучаснага мастацтва. Тут нараджаўся авангард, а мастакі віцебскай школы сталі сусветнавядомым брэндам. Маляўнічы горад, які натхняе.

Разам с гісторыкам Уладзем Булаўскім Каця Ільіна абрала арт-падарожжа. Маршрут – незвычайны. Віцебск ведаюць як “майстэрню” Марка Шагала. Але акрамя “чараўніка валошкавага горада” у Віцебску жылі, працавалі і малявалі іншыя таленавітыя асобы. Тут стварылі УНАВІС, а зараз працуе нямала незвычайных музеяў.

Горад называюць "другім Парыжам"… Ілля Рэпін, Юдэль Пэн, Казімір Малевіч, Мсціслаў Дабужынскі, Эль Лісіцкі… Скарбніца талентаў. Над гэтым горадам ляталі анёлы, зялёныя каровы, ды мастакі…

Жадаеце даведацца больш цікавостак пра галоўныя кропкі на віцебскім арт-маршруце? Тады вандруйце разам з намі на “Беларусь 24”.


Поделиться: