21.01.2016
Сёння ў сценах Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца генеральны прагон нацыянальнага адборачнага тура на "Еўрабачанне-2016". Напярэдадні прайшла першая рэпетыцыя фіналу. Удзельнікам дазволілі самастойна падрыхтаваць графічнае афармленне нумара. А ацаніць яго ў поўнай меры дазволілі экраны высокага распазнавання плошчай 200 квадратных метраў.
Трансляцыю шоу ў прамым эфіры будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Нагадаем, за пуцёўку на конкурс, які адбудзецца ў маі ў Швецыі, сапернічаюць 10 прэтэндэнтаў. Хто прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні" - стане вядома заўтра пасля падліку глядацкіх галасоў.
Падзяліцца:

Вверх