20.01.2016
У Белтэлерадыёкампаніі сёння першая рэпетыцыя фіналу нацыянальнага адборачнага тура на "Еўрабачанне". Сёлета за пуцёўку супернічаюць 10 прэтэндэнтаў. Сёння ім трэба адпрацаваць на сцэне вакал, жэсты і кантакт з камерамі - усё, каб падчас фіналу набраць максімальную колькасць галасоў гледачоў. Па дадзеных Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза за фіналам "Еўрабачання-2016" будуць назіраць каля мільярда чалавек з сотні краін. Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".
Падзяліцца:

Вверх