22.01.2016
Сёння бліжэй да паўночы Беларусь даведаецца імя прадстаўніка на "Еўрабачанні". 10 артыстаў ужывую прапануюць свае песні. У спісе прэтэндэнтаў - сем салістаў, два дуэты і адзін квінтэт. Упершыню ўдзельніка вызначае не журы, а толькі тэлегледачы. Ва ўдзельнікаў ёсць апошні шанц унесці карэктывы ў свае нумары. Пасля паўдня і да прамога эфіру - генеральны прагон. Маляўнічае шоу пачнецца а 10 вечара. Трансляваць канцэрт будуць тэлеканалы "Беларусь 24" і "Беларусь 1". Пераможца галасавання ў маі прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні" ў Швецыі.
Падзяліцца:

Вверх