08.12.2015
У выніку землетрасення ў Таджыкістане разбурана звыш 500 дамоў, адзін чалавек загінуў, дзясяткі пацярпелі. Прэзідэнт Эмамалі Рахмон накіраваў у раён стыхійнага бедства ўрадавую камісію на чале з віцэ-прэм"ерам Азімам Ібрахімам. Камісіі даручана як мага хутчэй забяспечыць людзей, якія засталіся без прытулку, часовым жыллём, цёплым адзеннем і харчаваннем, а таксама прыняць неадкладныя меры па ліквідацыі наступстваў стыхіі.
Магутнае землетрасенне адбылося ў Таджыкістане 7 снежня. Эпіцэнтр знаходзіўся за 350 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Душанбэ. Інтэнсіўнасць штуршкоў склала 7,8 бала.
Падзяліцца:

Вверх