29.03.2016
Сёння раніцай быў захоплены самалёт з пасажырамі кампаніі Egypt Air. Паводле розных звестак, на борце лайнера было ад 60 да 81 чалавека. Беларусаў у самалёце не было, паведамілі ў МЗС. Лайнер ажыццяўляў рэйс з Александрыі ў Каір, аднак па патрабаванні тэрарыста змяніў маршрут і накіраваўся ў Турцыю. На борце не хапіла паліва, і лайнер паспяхова прызямліўся ў аэрапорце кіпрскай Ларнакі. Паводле звестак егіпецкіх СМІ, усіх пасажыраў атрымалася вызваліць. Авіякампанія Белавія ў цяперашні час не выконвае чартарных рэйсаў у Ларнаку, ёсць рэгулярныя рэйсы кожную суботу. Таму на расклад вылетаў з Мінска гэта сітуацыя не паўплывала.
Падзяліцца:

Вверх