11.03.2016
Сёння ў Японіі ўспамінаюць загінуўшых і пацярпелых у выніку землетрасення і цунамі, якое абрынулася на паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа 5 гадоў таму. Больш за ўсё пацярпелі прэфектуры Іватэ, Міягі і Фукусіма. У гэты дзень японцы прымаюць удзел у жалобных цырымоніях і малітвах, а таксама наведваюць магілы тых, хто стаў ахвярай удару стыхіі. Усяго ў выніку землетрасення і цунамі загінулі і прапалі без вестак больш як 18 тысяч чалавек. У памяць аб іх высаджваюць сакуру па лініі, куды дайшла вада ад цунамі.
Падзяліцца:

Вверх