23.12.2015
У Францыі папярэджаны тэракт супраць праваахоўных органаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС рэспублікі Бернар Казнёў. Паводле яго слоў, затрыманыя двое французскіх грамадзян. Верагодна, яны збіраліся атакаваць вартавых парадку. Меркаваны арганізатар зараз знаходзіцца ў Сірыі.
Тым часам у Францыі працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча пасля серыі тэрактаў у Парыжы 13 лістапада. На фоне высокай тэрарыстычнай пагрозы ўсе сілавыя структуры краіны працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Паведамляецца, што з моманту трагедыі каля 3500 чалавек не былі дапушчаныя ў Францыю з прычын бяспекі.
Падзяліцца:

Вверх