07.07.2016
У Варшаве пройдзе саміт НАТА, а таксама Сусветныя дні моладзі. Польшча прыпыняе дзеянне малога прыгранічнага перамяшчэння з Беларуссю, Расіяй і Украінай. Акрамя таго, часовы кантроль уводзіцца і на ўнутраных межах з Шэнгенскай зонай. Гэта звязана з правядзеннем саміту НАТА ў Варшаве, а таксама каталіцкіх Сусветных дзён моладзі ў канцы месяца ў Кракаве. Аўтападарожнікі павінны быць гатовыя да дадатковых праверак дакументаў. Паведамляецца, што абмежаванні будуць знятыя ў пачатку жніўня.
Падзяліцца:

Вверх