23.12.2015
Выбух прагрымеў сёння ў стамбульскім аэрапорце Сабіха Гекчэн у азіяцкай частцы горада. Як паведамляе "Рэйтэр", гэта адбылося на стаянцы самалётаў. Пацярпелі два чалавекі - прыбірашчыкі. Што стала прычынай выбуху, пакуль невядома. Праваахоўныя органы Турцыі разглядаюць версію тэракта. Мясцовыя і замежныя СМІ не выключаюць, што выбух мог адбыцца на борце самалёта. Эксперты правяраюць іншыя лайнеры на наяўнасць выбуховых рэчываў. На тэрыторыі аэрапорта Сабіха Гекчэн узмоцненыя меры бяспекі, аднак ён працуе ў звычайным рэжыме. Праверкі пачаліся і ў іншай паветранай гавані Стамбула - імя Атацюрка.
Падзяліцца:

Вверх