29.04.2016
Мінфін Расіі накіраваў ва ўрад свае прапановы па рэформе пенсіённай сістэмы. Адзін з пунктаў мяркуе павышэнне пенсіённага ўзросту да 65 гадоў. Рабіць гэта збіраюцца паступова. Сёння жанчыны ў Расіі пачынаюць атрымліваць пенсію з 55 гадоў, а мужчыны - з 60. Сярод прапанаваных мер - адмова ад выплаты пенсіі (або хаця б яе фіксаванай часткі) пенсіянерам, якія працуюць. Гаворка ідзе і аб датэрміновых пенсіях для тых, хто мае такое права з-за шкоднай працы, але працягвае працаваць. Усе змены абмяркуюць з экспертамі, грамадскімі арганізацыямі і прафсаюзамі.
Падзяліцца:

Вверх