03.03.2016
АБСЕ: Мясцовыя выбары ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей адбудуцца на працягу года.

Сустрэча кіраўнікоў МЗС краін "нармандскай чацвёркі" адбудзецца сёння ў Парыжы. Міністры абмяркуюць сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны і выкананне мінскіх пагадненняў. Размова пойдзе аб мясцовых выбарах, канстытуцыйнай рэформе і амністыі.
А напярэдадні ў Мінску адбыўся брыфінг па выніках работы групы Украіна-АБСЕ-Расія. На ім заяўлена, што мясцовыя выбары ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей адбудуцца на працягу года. Удзельнікі перамоў падпісалі дадатковае пагадненне па бяспецы. Яно датычыцца пазначэння і абмежавання зон, якія яшчэ не размініраваныя, а таксама забароны навучальных стрэльбаў у 15-кіламетровай зоне ад лініі судотыку.
Падзяліцца:

Вверх