25.08.2016
Новыя падземныя штуршкі ў цэнтральнай частцы Італіі адбыліся сёння раніцай. Іх магнітуда - 4,5. Эпіцэнтр размешчаны за сто кіламетраў да паўночнага ўсходу ад Рыма. Ачаг залягаў на глыбіні двух кіламетраў. А напярэдадні 2 моцныя землетрасенні практычна цалкам разбурылі гарады Аматрычэ і Акумалі. Паводле апошніх звестак, загінулі 247 чалавек. Дзясяткі людзей дагэтуль лічацца прапаўшымі без вестак. У Італіі аб"яўленая 2-дзённая нацыянальная жалоба. Спачуванне кіраўніцтву краіны, а таксама родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх