23.03.2016
Паліцыя Бельгіі адшуквае трэцяга падазронага ў здзяйсненні тэракту ў брусельскім аэрапорце. Яго фота ўжо апублікавалі ўсе мясцовыя СМІ. У рамках расследавання праводзяцца вобыскі, дапытваюцца сведкі. Раней у аэрапорце абясшкодзілі трэцюю бомбу, якая не разарвалася. Інфармацыю аб тым, што ўзрыўчаткі на месцы трагедыі магло быць больш, вартавыя парадку атрымалі ад таксіста, які падвозіў тэрарыстаў.Нагадаем, напярэдадні ў выніку серыі выбухаў у Бруселі загінулі больш як 30 чалавек. 250 атрымалі раненні. Сёння ў Бельгіі другі дзень жалобы.Пасля здарэнння іншыя краіны павысілі меры бяспекі. У аэрапортах, на вакзалах і на межах уведзены дадатковы кантроль. Дзярждэпартамент ЗША заклікаў амерыканцаў устрымацца ад паездак у Еўропу. Буйныя авіякампаніі адмянілі сённяшнія рэйсы ў Брусель.
Падзяліцца:

Вверх