18.02.2016
Тэракт у Турцыі. У выніку магутнага выбуху аўтамабіля загінулі 28 чалавек, яшчэ 60 атрымалі раненні. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў цэнтры Анкары недалёка ад будынкаў парламента, Генштаба і інтэрната для вайскоўцаў. Прэзідэнт Турцыі адклаў свой візіт у Азербайджан, а прэм"ер-міністр - у Брусель. Акрамя таго, адмененая сустрэча лідараў адзінаццаці краін ЕС і Турцыі па міграцыі і Сірыі. Паліцэйскія паведамілі, што тэракт учыніў сірыец, які трапіў у краіну пад выглядам бежанца. Большасць загінуўшых і пацярпелых - турэцкія вайскоўцы. Паводле звестак МЗС, сярод ахвяр тэракта беларусаў няма.
Падзяліцца:

Вверх