15.07.2016
Рэжым надзвычайнага становішча ў Францыі падаўжаецца на тры месяцы.
Ахвярамі тэракта ў Ніцы сталі 88 чалавек, сотні параненыя. Сярод пацярпелых - шмат дзяцей. Напад адбыўся на Англійскай набярэжнай у ноч з 14 на 15 ліпеня. Грузавы аўтамабіль на высокай хуткасці ўрэзаўся ў натоўпы людзей, якія выйшлі паглядзець салют у гонар нацыянальнага свята Францыі - Дзень узяцця Бастыліі. Па людзях, якія ўцякалі, з грузавіка вялася страляніна. Неўзабаве вадзіцель быў застрэлены паліцыяй. Ім апынуўся 31-гадовы выхадзец з Туніса. У аўтамабілі знайшлі выбуховыя рэчывы і зброю.
Рэжым надзвычайнага становішча ў Францыі, які павінны былі адмяніць 26 ліпеня пасля лістападаўскіх тэрактаў у Парыжы, падаўжаецца на тры месяцы.
Падзяліцца:

Вверх