30.12.2015
Больш за 20 чалавек загінулі і яшчэ каля 70 атрымалі раненні ў выніку тэракта ў пакістанскім горадзе Мардане на паўночным усходзе краіны. Тэрарыст-смяротнік на матацыкле пратараніў вароты мясцовага аддзялення пашпартна-візавай службы. Ён спрабаваў прывесці ў дзеянне выбуховую прыладу як мага бліжэй да шматлюднай чаргі, у якой на той момант налічвалася каля 400 чалавек. Адказнасць за тэракт узялі на сябе пакістанскія талібы. Гэтая атака стала самай крывавай у краіне са снежня мінулага года. Тады ў выніку нападу на школу ў Пешавары былі забітыя каля 150 чалавек.
Падзяліцца:

Вверх