14.01.2016
Спыніць агонь з сённяшняга дня зноў паспрабуюць бакі канфлікту на ўсходзе Украіны. Такі галоўны вынік пасяджэння першай у новым годзе сустрэчы трохбаковай кантактнай групы. Акрамя таго, Украіна разгледзіць магчымасць адкрыцця пунктаў пропуску для транспарту з Луганска, варагуючыя бакі дамовіліся наконт вызвалення больш чым 50 палонных. Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы адбудзецца ў Мінску 20 студзеня.
Падзяліцца:

Вверх