06.01.2016
Савет Бяспекі ААН склікае экстраннае пасяджэнне ў сувязі з правядзеннем Паўночнай Карэяй выпрабавання вадароднай бомбы. Гэтае рашэнне прынятае па ініцыятыве ЗША і Японіі. Аб выпрабаванні паведаміла тэлебачанне КНДР. У спецыяльнай заяве Пхеньяна гаворыцца, што "армія і народ рэспублікі будуць цвёрда нарошчваць справядлівыя сілы ядзернага стрымлівання". Тут жа адзначаецца, што выпрабаванне было праведзена на 100% уласнымі сіламі і з дапамогай уласных тэхналогій. У дакуменце таксама гаворыцца, што гэта стала адказам на варожую палітыку ЗША.Правядзенне выпрабавання выклікала рэзкую рэакцыю суседзяў паўночнакарэйскай дзяржавы. Сур"ёзнай пагрозай бяспецы Японіі назваў гэты выбух прэм"ер-міністр краіны Сіндза Абэ. Паўднёвая Карэя запатрабавала прымяніць жорсткія меры, у тым ліку санкцыі.
Падзяліцца:

Вверх