04.01.2016
У Швецыі сёння ўступае ў сілу закон аб абавязковай праверцы дакументаў падарожнікаў. Яго ўвядзенне звязана з наплывам мігрантаў. Кампаніі-перавозчыкі зараз абавязаны правяраць дакументы ў аўтобусах, паромах і цягніках. Гэта будзе адбывацца на межах Швецыі з краінамі шэнгенскага пагаднення. Закон носіць часовы характар і будзе дзейнічаць да 21 снежня 2018 года. Шматлікія крытыкі закона мяркуюць, што ён асабліва негатыўна адаб"ецца на тых жыхарах Швецыі і Даніі, якія ў сувязі з працай штодня карыстаюцца Эрэсунскім мостам, што злучае абедзве краіны.
Патрабаванне праверкі дакументаў ужо прывяло да адмены прамых цягнікоў у Данію са Швецыі, а таксама павялічыла час на паездку. Адзначым, за мінулы год Швецыя прыняла рэкордны лік бежанцаў - больш за 160 тысяч чалавек.
Падзяліцца:

Вверх