20.06.2016
Сёння адзначаецца Сусветны дзень бежанцаў. Паводле звестак ААН, зараз у свеце налічваецца каля 20 мільёнаў змушаных мігрантаў. Найболей востра праблема ў апошнія гады стаіць у Еўропе. Толькі летась у краіны Еўрасаюза прыбылі амаль два мільёны нелегалаў. Звязана гэта ў першую чаргу з узброенымі канфліктамі і эканамічнымі праблемамі ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Большая частка бежанцаў прабіраецца праз Турцыю ў Грэцыю і затым накіроўваецца ў іншыя дзяржавы ЕС.
Падзяліцца:

Вверх