23.03.2016
У выніку ўчарашніх тэрактаў у Бруселі загінулі і пацярпелі грамадзяне сарака краін. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм"ер Бельгіі Дыдзье Рэйндэрс. Што да афіцыйных звестак па колькасці ахвяр, то яны ўсё яшчэ не апублікаваныя. Інфармацыя працягвае аналізавацца, адзначыў кіраўнік МУС Бельгіі Ян Ямбон. Паводле папярэдніх звестак, размова ідзе аб 34-х загінуўшых. Пацярпелі звыш 230-ці чалавек. Іх шпіталізавалі ў 25 розных бальніц па ўсёй краіне - ад Антверпена да Льежа.
Тым часам паліцыя ідэнтыфікавала меркаваных тэрарыстаў-смяротнікаў, якія ўзарвалі сябе ў аэрапорце. Як паведаміў тэлеканал РТБФ, гэта браты Бакраўі - жыхары Бруселя, вядомыя праваахоўнікам па справах буйнога бандытызму, але дагэтуль не заўважаныя ў дачыненні да экстрэмізму. Адзін з іх арандаваў кватэру, дзе раней хаваўся датычны да парыжскіх тэрактаў Салах Абдэслам.
Падзяліцца:

Вверх