22.03.2016
Выбухі ў Бруселі прызнаныя тэрактам. У горадзе аб"яўлена найвышэйшая ступень тэрарыстычнай пагрозы. Нагадаем, сёння раніцай у аэрапорце Бруселя адбылася серыя выбухаў: спачатку ў аэрапорце, а літаральна праз некалькі гадзін выбухі прагрымелі на трох станцыях метро ва ўрадавым раёне паблізу будынкаў Еўракамісіі і савета ЕС. Паводле апошняй інфармацыі, загінулі каля 30 чалавек, колькасць пацярпелых удакладняецца. Еўрапейскія сілы бяспекі прыведзены ў стан поўнай баявой гатоўнасці. Узмоцнена ахова аэрапортаў у Парыжы, Лондане і Франкфурце. Паводле папярэдніх звестак МЗС, беларусаў сярод ахвяр трагедыі няма.
Падзяліцца:

Вверх