30.12.2015
Парламент Грузіі зацвердзіў новага прэм"ер-міністра. Ім стаў былы кіраўнік МЗС Георгій Квірыкашвілі. За прызначэнне прагаласавалі 86 дэпутатаў, супраць - 28. Квірыкашвілі быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе прэм"ера Іраклія Гарыбашвілі. Той тыдзень таму заявіў пра сваюй адстаўку.
Прыярытэтамі новага Кабінета міністраў стане эканамічнае развіццё і паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. Што ж датычыцца знешняй палітыкі, то, паводле слоў Квірыкашвілі, найважнейшым кірункам застаюцца еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя.
Падзяліцца:

Вверх