29.02.2016
У Лос-Анджэлесе адбылася цырымонія ўручэння галоўнай кінапрэміі года. "Оскар" за лепшы фільм дастаўся карціне Тома МакКарці "У цэнтры ўвагі". Яна ж атрымала ўзнагароду за лепшы арыгінальны сцэнарый. Лепшым рэжысёрам другі год запар прызнаны Алехандра Гансалес Іньярыту, а Леанарда Дзі Капрыа, які сыграў ва "Уцалелым", атрымаў, нарэшце, залатую статуэтку. Лепшай актрысай стала Бры Ларсан за галоўную ролю ў фільме "Пакой". Больш за ўсё "Оскараў" - 6 - атрымала стужка Джорджа Мілера "Шалёны Макс: Дарога лютасці", праўда, усё ў тэхнічных намінацыях. Лепшым кампазітарам прызнаны Эніа Марыконэ за музыку да фільма "Агідная васьмёрка".
Падзяліцца:

Вверх