20.09.2016
Агульнапалітычная дыскусія высокага ўзроўню адкрываецца ў рамках Генасамблеі ААН. Беларусь на форуме прадстаўляе міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам ААН і кіраўнікамі дэлегацый дзяржаў - членаў арганізацыі. Усяго ж на працягу тыдня ў Нью-Ёрку прадстаўнікі 193 краін правядуць каля тысячы сустрэч. Напярэдадні ўдзельнікі саміта прынялі дэкларацыю па мігрантах, абавязаўшыся выпрацаваць да 2018 глабальнае пагадненне, накіраванае на ўрэгуляванне гэтай праблемы.
Падзяліцца:

Вверх