06.04.2016
Бакі карабахскага канфлікту выказалі гатоўнасць да мірных перамоў.

Мінская група АБСЕ па Нагорным Карабаху заклікае бакі неадкладна спыніць агонь. Гэта гаворыцца ў заяве па выніках сустрэчы ў Вене. Прадстаўнікі "тройкі" таксама выказалі спачуванні пацярпелым сем"ям. У найбліжэйшыя дні група мае намер наведаць Ерэван, Сцепанакерт і Баку.
У аўторак стала вядома аб дасягненні перамір"я ў зоне карабахскага канфлікту. Зараз ідуць перамовы. У Баку і Ерэване гэтую інфармацыю пацвердзілі. Канфлікт абвастрыўся на выхадных, у рэгіёне вяліся актыўныя баявыя дзеянні.
Падзяліцца:

Вверх