29.06.2016
Беларусь рашуча асудзіла жорсткую атаку тэрарыстаў на аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле. Аб гэтым паведамілі ў МЗС нашай краіны. У ведамстве выказалі шчырую спагаду сваякам загінуўшых, а таксама спачуванні народу Турцыі. Нагадаем, сёння раніцай у паветранай гавані Стамбула ўзарваліся 3 тэрарысты-смяротнікі. Паводле апошніх звестак, загінулі больш як 40 чалавек. Параненыя больш за 200. Прэм"ер-міністр Турцыі заявіў: папярэднія дадзеныя паказваюць на тое, што за атакай стаіць "Ісламская дзяржава". Зараз праца аэрапорта Атацюрка адноўленая. Тым не менш, у сувязі з тэрактам узмоцненыя меры бяспекі ў цэлым шэрагу паветраных гаваняў свету.
Падзяліцца:

Вверх