02.06.2016
Італія святкуе Дзень Рэспублікі. 70 гадоў таму краіна перастала быць манархіяй. Грамадзяне прагаласавалі на рэферэндуме за новую сістэму кіравання. Па традыцыі сёння ў буйных гарадах праходзяць ваенныя парады.З нацыянальным святам Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі павінна пашырацца і ўмацоўвацца ва ўсіх сферах.Італія ўваходзіць у групу лідараў у колькасці створаных сумесных і замежных прадпрыемстваў у Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх