26.05.2016
Грузія адзначае сёння Дзень незалежнасці. Па ўсёй краіне праходзяць урачыстасці, канцэрты, шэсці і спартыўныя мерапрыемствы. Цэнтр свята ў Тбілісі разгорнецца на галоўным праспекце - Руставелі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі з нацыянальным святам. Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што паглыбленне канструктыўнага палітычнага дыялогу і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ўмацуе традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі.
Падзяліцца:

Вверх