28.01.2016
Тарнада і магутны шторм абрынуліся на амерыканскі штат Фларыда. Без дахаў засталіся шматлікія дамы і аб"екты інфраструктуры. Моцны вецер выкарчоўваў дрэвы, перакульваў аўтамабілі. Адзін з удараў стыхіі прыпаў на будынак мясцовага каледжа, дзе знаходзіліся студэнты. Ёсць звесткі пра пацярпелых.А беларускія сіноптыкі аб"явілі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаецца ўзмацненне ветру да 20 м/с. У апошнія дні студзеня ў краіне захаваецца адліга. Будзе сыра і хмурна. У шматлікіх раёнах пройдуць ападкі, у асноўным дождж. Месцамі слабы галалёд, на дарогах слізка.
Падзяліцца:

Вверх