29.06.2016
Белавія сочыць за сітуацыяй з бяспекай палётаў у Турцыю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі. Там падкрэслілі: пры неабходнасці будуць прымаць аператыўныя рашэнні. Чартары ў Анталію з Мінска лётаюць у штатным рэжыме. Нагадаем, у выніку ўчорашняга тэракта ў стамбульскім аэрапорце Атацюрка загінулі 36 чалавек. Колькасць параненых перавысіла 140. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Турцыі, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых пры выбухах няма. Аэрапорт ужо аднавіў працу.
Падзяліцца:

Вверх