07.12.2015
Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Азербайджана, родным і блізкім загінуўшых.
Нафтавая платформа ў Каспійскім моры - да гэтага часу ў агні. У Азербайджане прадаўжаецца пошукавая аперацыя. Да гэтага часу ратавальнікам і вадалазам не ўдалося знайсці 29 чалавек. Пошукі ўскладняюцца пажарам на нафтавай платформе, які з пятніцы не ўдаецца загасіць з-за шквалістага ветру і моцных хваль. Азербайджан звярнуўся да каспійскіх краін па дапамогу ў пошуку цел прапаўшых без вестак. Моцнай плынню цела магло аднесці ў тэрытарыяльныя воды Казахстана, Туркменіі, Расіі і Ірана. Пакуль выратавана тры дзясяткі чалавек. Дакладна вядома аб гібелі двух. Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Азербайджана, родным і блізкім загінуўшых.
Падзяліцца:

Вверх