08.08.2016
На Алімпіядзе ў Рыа сёння разгуляюць 14 камплектаў узнагарод. Беларускія спартсмены выступяць у спаборніцтвах па ветразным спорце, настольным тэнісе, стральбе з лука і пнеўматычнай вінтоўкі на10 м. На жаль, жаночая зборная Беларусі па баскетболе пацярпела паражэнне ад францужанак. Матч з Францыяй атрымаўся відовішчным, трыбуны былі ў захапленні ад упартай барацьбы да апошніх імгненняў. Нашы дзяўчаты вялі ў ліку ўсю гульню, здавалася, беларускі выйгралі, але на апошняй секундзе матчу мяч трапіў у наша кольца. Тым не менш, паводле ацэнак спецыялістаў, у дзяўчат яшчэ ёсць усе шанцы прабіцца ў плэй-оф.
Падзяліцца:

Вверх