22.08.2016
Напярэдадні ў Рыа прайшла маляўнічая цырымонія закрыцця Алімпіяды. Палымянаму бразільскаму карнавалу не перашкодзіў нават праліўны дождж, эмоцыі спартсменаў і балельшчыкаў самыя пазітыўныя. На гэты раз арганізатары адмовіліся ад традыцыйнага парада каманд, і ўсе флаганосцы выйшлі на стадыён "Маракана" разам. Флаг Беларусі даручылі сярэбранаму прызёру Гульняў Івану Ціхану. Наступнай гаспадыняй Алімпіяды стане Японія, туды і адправіўся флаг Міжнароднага алімпійскага камітэта. Таксама прайшла кароткая прэзентацыя Гульняў-2020.
Падзяліцца:

Вверх