26.07.2016
НАК некалькіх краін заявілі аб неадпаведнасці ўмоў пражывання ў алімпійскай вёсцы.
Беларускія спартсмены ўладкоўваюцца ў Рыа. На летніх Алімпійскіх гульнях ад нашай краіны выступяць 123 атлеты. Таксама ў складзе зборнай - 57 трэнераў. Адной з першых у Бразілію прыбыла беларуская жаночая зборная па баскетболе. Ужо 6 жніўня ў дзяўчат першы матч з камандай Японіі. Тым часам спартсмены з некалькіх краін заявілі аб неадпаведнасці ўмоў пражывання ў алімпійскай вёсцы. У апартаментах адсутнічае гарачая вада, а халодная падаецца з перабоямі, не працуе каналізацыя, патрабуюць уборкі падлога, шыбы і лесвічныя пралёты. Зараз усе спартыўныя аб"екты апрацоўваюць сродкамі ад камароў. Такім чынам, да 5 жніўня - дня адкрыцця Гульняў - у аргкамітэта шмат працы.
Падзяліцца:

Вверх