11.07.2016
Першы ў гісторыі - першы для Беларусі. У лёгкаатлетычным манежы ўніверсітэта фізкультуры стартаваў студэнцкі Кубак свету па класічным паўэрліфтынгу. Спаборніцтвы прадоўжацца да нядзелі. Удзел у іх прымуць больш як 200 спартсменаў з 18-ці краін. Беларуская федэрацыя паўэрліфтынгу разглядае турнір як рэпетыцыю чэмпіянату свету, які пройдзе ў Мінску ў наступным годзе. У студэнцкай зборнай Беларусі - спартсмены, якія паспяхова выступілі на чэмпіянаце Еўропы ў Эстоніі. Тады было заваявана 12 узнагарод.
Падзяліцца:

Вверх