26.08.2016
Сёння ўначы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сустракалі апошнюю партыю беларускіх спартсменаў з Бразіліі. З Алімпійскіх гульняў на радзіму вярнуліся нашы гімнасткі, каманда па лёгкай атлетыцы і жаночая зборная па баскетболе. Таксама прыляцеў срэбны прызёр Алімпіяды - кідальнік молата Іван Ціхан. Спартсменаў сустракалі родныя і блізкія, а таксама балельшчыкі. Беларусь выступала на Алімпійскіх гульнях 12 разоў, і за ўвесь час наша дружына заваявала 99 медалёў. Сотую ўзнагароду чакаем ужо на зімовых Гульнях-2018 у Паўднёвай Карэі.
Падзяліцца:

Вверх