22.08.2016
У вёсцы Рэмель Брэсцкай вобласці завяршыўся фестываль коннага спорту. У ім прынялі ўдзел гаспадары і наезнікі самых розных парод коней - ад арабскіх скакуноў да ўэльскіх поні, у тым ліку 15 айчынных парод. Сярод іх беларуская запражная: самая маладая нацыянальная парода ў свеце, якая была выведзена 16 гадоў таму. Тут жа можна было ўбачыць прадстаўнікоў унікальнай палескай папуляцыі коней. Паходжанне - ад лясных скакуноў 200- 300 гадоў таму. Насяляе толькі поўдзень Беларусі, на дадзены момант налічваецца менш за сотню галоў.
Падзяліцца:

Вверх