05.08.2016
Бразілія працягвае прымаць спартсменаў перад стартам Алімпіяды. Сёння ў Рыа адпраўляюцца каманды Беларусі па скачках у ваду і лёгкай атлетыцы, а таксама па мастацкай гімнастыцы. Каб быць канкурэнтнымі ў барацьбе за медалі, нашы гімнасткі 7 месяцаў трэніраваліся на спецыяльным памосце і пад уключанымі кандыцыянерамі. Ужо сёння ноччу ў Рыа пройдзе цырымонія афіцыйнага адкрыцця Гульняў. Сёлета на Алімпіяду прыехалі спартсмены з 207 краін.
Падзяліцца:

Вверх