03.08.2016
Да старту летніх Алімпійскіх гульняў засталося ўсяго 2 дні. Сёння ў Рыа-дэ-Жанейра адправілася чарговая беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максімам Рыжанковым. Напярэдадні ў алімпійскай вёсцы быў падняты дзяржаўны флаг Беларусі. А на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Гульняў сцяганосцам будзе велагоншчык, чэмпіён свету і пераможца Першых Еўрапейскіх гульняў Васіль Кірыенка. Ужо ў гэтую пятніцу першым у барацьбу за алімпійскае золата сярод нашых спартсменаў уступіць Антон Прылепаў у спаборніцтвах па стральбе з лука. Усяго ў склад беларускай алімпійскай каманды ўвайшлі 124 атлеты ў 24 відах спорту.
Падзяліцца:

Вверх