22.08.2016
У Рыа пагас алімпійскі агонь - напярэдадні ў Бразіліі завяршыліся XXXI летнія Алімпійскія гульні. Зборная Беларусі ў медальным заліку з дзевяццю ўзнагародамі займае 40 месца. Нагадаем, золата выйграў наш батутыст Уладзіслаў Ганчароў, і гэта ўпершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі. Серабро заваявалі цяжкаатлеты Вадзім Стральцоў і Дар"я Навумава, малатабоец Іван Ціхан і барэц Марыя Мамашук. Бронза на рахунку барцоў Джавіда Гамзатава і Ібрагіма Саідава, жаночай байдаркі-чацвёркі, а таксама плыўчыхі Аляксандры Герасімені. Узначальвае медальны залік зборная ЗША, затым ідуць Вялікабрытанія і Кітай. Чацвёртае месца ў Расіі, пятае ў Германіі.
Падзяліцца:

Вверх